Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тыў нашай мужыцкай беларускай марсэльезы, з мотывам каторай мне ўяўляецца бязконцы, цярнёвы, крывавы шлях к інтэрнацыяналу майго няшчаснага народа…

Памаўчаўшы і трошку спакайней, але з яшчэ вялікшай тугай у голасе дзяўчына казала далей:

— Праўда, мне і з тым і з тым мотывам аднолькава ўяўляецца тое трагічнае і нялепае для нас, адраджоных беларусаў, што чужыя для нас людзі, не заўважаючы на сабе яшчэ ня ськінутай імі сваей нацыянальнай прапітанасьці, прыйшлі да нас з інтэрнацыяналам толькі на вуснах, з яго толькі фікцыяй у сваіх мазгох, і з фанатычнай безміласернасьцю узяліся рабіць з беларускай нацыі толькі гной на градкі для ўзрашчываньня сваей фікцыі інтэрнацыянала. О, будзь яны прокляты! — узварушоным голасам, з горам крыкнула яна. — Яны хочуць зрабіць адзнакі сваей нацыянальнасьці інтэрнацыяналам для нас, — дык дзякуй за ласку… Можа трапім увайсьці ў інтэрнацыянал як роўныя з усімі, бяз гэтай дадатковай формы разьвіцьця!

— Іраіда Аўгенаўна! Навошта-ж прыймаць усё так блізка к серцу. Мне здаецца, што ўсё няшчасьце тут ад разлада тэорыі і практыкі. Бо, скажыце, калі ласка: тэорыя комунізма дазваляе,