Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьцёрадаснасьці, што выбілася з духу. Хацела-б войстра а войстра адчуць усё тое, што было ў яе, калі тужыла цэлы дзень у гамаку. Няма таго. Во сядзіць той перад ёю, а яшчэ далейшы і чужэйшы, чым тады. О, Божухна! гэта-ж мінулася жыцьцё, гэта-ж сіл ужо няма, зморанасьць апанавала.

Яму падабаўся мотыў „інтэрнацыянала“, падабалася пяяньне, пабуджаў той клум, што быў на вуліцы, пабуджаў у ім сілы і некуды клікаў, і ён з прыкметнай жывейшасьцю сказаў дзяўчыне:

— Што-б там ня было, а мне надта падабаецца музыка „інтэрнацыянала“.

Пачуў, як паволі наплывае незьясьнёны сорам за словы „што-б там ня было“, і дадаў:

— Прыгожая музыка, праўда?

— Ага, прыгожая…

Яна ня ведала напэўна, як разумець словы „што-б там ня было“, але палічыла іх за яго супярэчнасьць з бальшавіцкімі крывавымі учынкамі і наўмысьля сказала падумаўшы:

— Прыгожы мотыў „інтэрнацыянала“, але пакуль ён ня пабуджае ў маей душы уяўленьняў гора або радасьці абы-якой „інтэрнацыянальнай“ грамады людзей, пакуль такой грамады сярод нацый на зямным клубку я ня відзела й ня знаю, — патуль мне больш чаго кажаць мо-