Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і дзяўчына хацела шыбчэй забегчы ў свой пакой і схавацца ад усяго. Гэтая няўважнасьць дзяўчыны пры спатканьні чапнула прыкрасьцю і так ужо, як самаму здавалася, знэрваваны яго настрой. Ен ішоў за ёю бяз той радасьці, якой жадаў і на якую спадзяваўсь. Думаў, што яна маўкліва вінаваціць яго ў тым, што нічога не памог ёй у вызваленьні арыштаваных, і дзеля таго і з ім такая. І сам пачынаў вінаваціць яе за гэткую дзявочую лёгкадумнасьць, з якой яна дарма так на яго думае і абніжае рознымі справамі прыемную любасьць асабістых яго з ёю адносін.

— А, Божухна! як замарылася за гэты дні і як зусім дарма, не для чога, ох! — сказала-прастагнала Іра, кінуўшысь на крэсла й абшчапіўшы галаву рукамі.

— Як дарма? — з малай ахвотай перабіў ён, — што маглі, зрабілі.

Абое подаўга маўчалі. У пакой даляталі глухаватыя гукі з вуліцы, там іграў аркестар, а шарэнгі людзей прахадзілі і пяялі. Даляталі гукі „інтэрнацыянала“. Абдзіраловіч прыслухаўся і хацеў бы пайсьці на вуліцу. Яна ж зморана схілілася і паглядзелася ў люстра; і паціху адсунулась; схудзела і неяк зблажэла за гэтыя дні беганіны і непакою ў нязвычнай сфэры. Дзівалала сабе, што згубіла і ня мае сваёй паўсёднай