Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спытаўся ў Абдзіраловіча, у каторы яму бок:

— У гэты? О, то й я з вамі якраз, таварыш, — сказаў ён. — Што? А вы туды? — крыкнуў ён з праступаючай насьмешкай Васілю, каторы пасьпеў ужо крыху аддаліцца ад іх. — А мы сюды… Бывайце, бывайце! — старанна крыкнуў ён ня столькі за сябе, сколькі за Абдзіраловіча і як слова не заўважыў, што той ня прыстоіў, каб падаць ім руку на разьвітаньне.

Калі стукат яго ног па тратуару заціх у воддалі, Гарэшка азірнуўся ў розныя бакі сьпячай, пустой вуліцы пад сонным бліскам месяца у трэцьцяй квадры, безмалімонна падхапіў Абдзіраловіча пад пашку і ціха загаманіў у сьвежым, ядраным паветры рана-восеннай пары:

— Ну, пане мой, каб ведаў, што увіджусь тут я з вамі, разумеецца, прывёз бы паклоны й прывітаньні ад Аляксандры Мікалаеўны і князя…

Абдзіраловіч пачуў у гэтых словах цьверазеючага капітана, сказаных так зьнецяйку, спробу пашчупаць грунт, але была ў іх зусім відная насьмешка, а таксама паказаньне сілы дужэйшага над слабейшым. Ен подаўга думаў, як адказаць, і выйшла так, што зусім змоўчаў, Тады капітан пачаў казаць далей.

— Ці-ж вас, пане мой, ня цікавіць,