Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ня прыймай да серца, Васілёк, — спрабуе жартаваць п'яны Гаршчок.

Васіль кінуў на яго пагляд, як расчарованы вучань на вучыцеля, за каторага стануў вышэй і злосна сказаў:

— Дык няма чым хваліцца, калі забілі больш невінаватых, чымся вінных.

Ен і Абдзіраловіч пачалі апранацца.

— А ці ня будзе па дарожцы і мне з таварышамі, — зьвярнуўся больш да Абдзіраловіча Гарэлік, і падняўся з застольля на свае дыбатыя ногі. У голасе меў цынічную, Абдзіраловічу зразумелую, спакойнасьць, выглядаў нявінавата-спакойным, быццам нічога не разумее, дзеля таго яму ўсё тое, што хоча Васіль, прыстаець, як да сьцяны гарох.

— Іван Карпавіч! Будзьце-ж ласкавы, памажыце, — з прыкрай прыніжонасьцю, але вялікай стараннасьцю прасіў Абдзіраловіч, выхадзіўшы, — памажыце вызваліць іх з вастрога, бо хоць прысягну вам, што арыштаваны яны хіба па абмылцы, ні ў чым проціў савецкай ўласьці невінаваты… Будзьце-ж ласкавы, не забудзьцеся…

— Добра, добра. Калі так, дык я іх зараз выпушчу. Добра, добра… — марматаў ля дзьвярэй Гаршчок, кульгаючы.

На вуліцы Гарэлік яшчэ ля ганку.