Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэволюцыянэры. За правадыроў былі. Адзін аж млеець, белы як крэйда, ногі падламуюцца, зубы калоцяцца, і слова ня можа сказаць, заікаецца. А другі… яшчэ па ‘днэй, Карпавіч, што? — а другі, брат, малайчына, спакойны і галаву дзярэць, хоць ведае, што зараз і яго разьдзенуць. Падводзяць яго. — „Бунтаваўся?“. — „Змагаўся з гвалтаўнікамі.“ — „Хочаш, каб цябе расстралялі?“ — „Хачу!“ — „А! Маладзец! Ну, разьдзявайся“. — Расшпіляець сарочку. — „Косьцік! Будзь сьмялей!“ — кажа брату. — „Можа чаго хочаш? Прасі,“ — кажу. — „Напісаць запіску матцы“. — „Пішы. А малодшага вядзіце“. Самлеў той, павалаклі, а гэты крычыць: «Прашчай, Косьцік! Я пішу маме». А сам на кавалачку паперы хапаецца, пішаць і рука, праўда, дрыжыць: „Дарагая мамулечка! Ня плачце, — так трэба. Косьціка ўжо павялі… Стрэл. Заваліўся. Гэта ён. Зараз я. Цалую“. Не дапісаў. Схапіў я ноган і ўсадзіў яму кулю ў лоб. А маладзец!

Абдзіраловіч слухаў, як загіпнотызаваны нечым сьмярдзючым, гідкім; быццам нешта ліпкае, жудаснае наліпаець на яго, а ў горле сьцінаець дыханьне.

Гаршочк п‘ець, убіўшы вочы ў дол.

— Ну, мне пара да хаты, я болей не магу, трэба адпачыць, — сказаў Васіль з нясхованай прыкрасьцю і ўстаў.