Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гарэлік Абдзіраловічу, нібы-то надта ўжо п‘яны, што й нічога не разумее. Але націснуўшы на некаторыя словы, быццам будзячы ў свайго субяседніка даўныя і толькі ім вядомыя ўспамінкі, ён так зірнуў у вочы Абдзіраловічу, што той як слова чуў: «Я цябе пазнаў і ты мяне пазнаў. І ня дзіва. Але дзіва, што дзе гэта мы сустрэліся? І што з таго ўсяго будзе? Так?»

І на гэтым ён не застанавіўся, а пачаў пераказываць Абдзіраловічу, чаго кульгаець Карпавіч — быццам той ня ведаў. Ен намаляваў яму абразок, як сам раніў Карпавіча. А Карпавіч замінаў яму п‘яным языком:

— Не пераказуй яму, таварыш Гарэлік, не пераказуй, чуеш, ну? Лепей бо за цябе ён ведаець аб тым. Ен жа мой даўны знаёмы, а ты чуў гэта ад мяне толькі, чуеш, ну? Ен сам там быў!

І на гэтым не застанавіўся капітан, а пачаў пераказываць Абдзіраловічу, як яны з Карпавічам сьцішылі мужыцкі бунт.

— Уводзяць іх да мяне ў штаб. — „Бунтаваўся?“ — „Бунтаваўся“. — „К сьценцы“. Разьдзяваюць, вядуць у другі пакой, — чуем: трах! Валіцца і галавою стукнецца. І так аднаго й другога, й дваццатага, й трыццатага. Два родных браты былі, паповічы, левыя соцыялісты--