Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дрэннае, брат, дрэннае тваё самаазначэньне — казаў Гаршчок Абдзіраловічу, калі язык у яго зусім плятухаўся. — Дрэннае, брат ты мой — стукаў ёй яго па плячу кулаком, — бо ўсё гэта панскія штучкі, каб пасварыць нас про… проле… лелелета-арыяў. Я ведаю, ты — панскі сын, і глядзіш на мяне і сьмяешся, думаеш: напіўся чалавек, як сьвінтус, а яшчэ бальшавік. А я, брат ты мой, п‘ю ня з радасьці, а з гора… Гора нам вялікае! Колькі про… проле… лелелета-арыяў загубілі, кроў разьлілі, а рэ-во-лю-цы-ю яшчэ не ўратавалі ад паноў усяго сьвету, не, брат ты мой, во што я табе скажу. Налівай мне яшчэ, Гарэлік! Я хачу выпіць з гэтым бералу… бе-ла-ру-сам. І няхай жыве інцанал… інцынарацынал… ін-тэр-на-цы-я-нал! Няхай жыве!

— Няхай жыве! — крычэў п‘яны Гарэлік, — крычы, ато расстраляю за контр-рэволюцыю, ну!

— Няхай жыве, — казаў Абдзіраловіч, а Васіль церабіў пушанку з кансэрвамі, каб іх ня слухаць, і ня слухаў, засмучоны.

— Ну, таварыш, дзёрнем за вашу самасьційную мову, і… за Богам створанае хараство ці што… Не за хараство вашае мовы; не, бо яна, таварыш, пакуль што мала скобленая і някультурная, а за жывое, Богам створанае хараство, за дзевачак ці што… — так бурузьдзіў