Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шы салдат, а цяпер ня то дзяншчык, ня то кухар, разам са страваю падаў чаркі і бутэльку коньяку. Абдзіраловіч, здаецца, ужо з год, як ня меў прыгоды ня толькі піць, але і бачыць гарэлкі. Гутарка цяпер спачатку не ляпілася, але Гарэлік і Гаршчок націснулі на чаркі і загаманілі весялей.

О, шмат чаго нязвычайнага пачуў Абдзіраловіч ад іх, калі паўпіваліся і пачалі бурузьдзіць абы-што. Колькі раз парываўся ўцячы адгэтуль, бо чуў, быццам нешта ліпкае, жудаснае наліпаець на яго, а ў горле сьцінаець дыханьне, калі яны хвалілісь абодва, адзін перад адным, сваімі паслугамі рэвалюцыі, як забівалі людзей. Ен бачыў, як прыкра было Васілю, як той часам мучыўся, бачыў і сам тож мучыўся, але цікавасьць, (бо гэта было для яго навіною), зьмяншала яго мукі. Ен шкадаваў, што трапіў сюды ў гэткі дрэнны час, і губіў надзею дайсьці парадку з Карпавічам у сваёй справе і выпрасіць помачы для вызваленьня Міколы і яго таварыша-вучня. А Карпавіч выслаў Ахмета ў кінематограф ці куды ён хочаць, пазачыняў дзьверы і пазавешаў вокны, прынёс яшчэ коньяку і ў збане цеплаватай, летнай кавы ды й апанаваў гасьцей п‘яным гоманам. А памагаў яму, быццам жартуючы, Гарэлік.