Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ня зусім я нешта цямлю, — сказаў з чуць прыкметнай насьмешкаю Гаршчок, — але чаму гэта «патроху»?

— А што тут цяміць? — загаманіў Гарэлік, — таварыш, як відаць, самасьційнік яшчэ аднэй, здаецца, зусім новай — беларускай формацыі. Украінскіх то я добра знаю, бо расстрэліваў сваімі рукамі, як быў на паўдзённым фронце…

Усе троху памаўчалі, бо зробілася быццам прыкра. Тады Карпавіч неўспадзеўкі сказаў:

— О, то й я знаю самасьційнікаў, навет беларускіх. Двух гэткіх прывялі ў нашу чразвычайку за конт-рэволюцыйную пропаганду. Але ня йму веры каб таварыш Абдзіраловіч займаўся тым самым, чым яны.

Карпавіч кульгануў, сеўшы за стол наўпроці яго, і ўстроміў свае вочы ў яго вочы. Абдзіраловіч, не заплюскаў і даволі спакойна сказаў:

— А ці ня ведаеце, як іх фаміліі? Можа быць, якраз у гэтай справе я і прыйшоў да вас прасіць помачы і рады.

— А-а-а, вун яно што, — ухільна адказаў Гаршчок, — ды можа посьле аб гэтым, а цяпер — не пагрэбуйце: што душа мае, тым і прымае, — запрашаў ён госьцяў на вячэру. Як ні адпрашаліся Васіль і Абдзіраловіч, а ткі селі вячэраць. Ахмет, татарын з Несьвіжу, быў-