Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зыйшліся, апрача аднаго, відаць, блізкога прыяцеля Гаршку. Гэта быў высокі мужчына у чорным крытым кажушку і вялікіх, халявістых ботах, яшчэ не стары, але з акладзістаю барадою, і сівеючай галавой, быццам усаджанай у вялікія чорныя акуляры.

— Таварыш Гарэлік! — сказаў яму Гаршчок, кульгануўшы ля столу, — напрацаваліся мы з табою сяньні добра, аж надта… Я ўважаю, што маем права сяньнішні вечар прабандурыць, а?

— Я тож так думаю, што прабандурыць, —адказаў той вельмі знаёмым Абдзіраловічу голасам і пачаў круціць папіроску, седзячы за сталом блізка лямпы, ды адхіліўшысь ад яе.

— „А, Божухна, ці ж гэта капітан Гарэшка?!“ — памысьліў Абдзіраловіч і з неспадзеванай нясьмеласьцю пільней агледзіў Гарэліка, а той і віду не падаў, што адразу спазнаў быўшага прапаршчыка,

— „Ну, ды ён жа, ён… — думаў Абдзіраловіч і глядзеў на добра віднае ад сьвятла лямпы вуха і шыю Гарэліка, — ён, гэта яго чырвоная, сьпечаная скурачка п‘яніцы і дзявошніка, на якой цяпер так адрасьлі і засівелі яго мякінькія валасы, ён…“ Гэта была для яго першая неспадзеўка.

— А гэта, брат, мае даўныя лю-