Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гарэшка, як тайны агент вялікага маскоўскага хаўрусу „Вызваленьня Расеі“. Хаўрус меў мэтаю адрадзіць «ядзіную і недзялімую» расейскую імпэрыю і рассылаў сваіх людзей скрозь па ўсіх яе быўшых частках. Капітана Гарэшку, як беларуса родам, паслалі працаваць на Беларусь з вялікімі сумамі грошы і важнымі даручэньнямі самага сакрэтнага характару. Між іншым было даручана яму знайсьці патрэбных, людзей для організацыі сялянскага паўстаньня, самому пралезьці ў чырвоную армію, заслужыць ласку у бальшавіцкіх кіраўнікоў, папасьці на ўсьмірэньне бунта і задавіць яго з нязвычайнай, шалёнай жорсткасьцю; між іншым было даручана яму, каб як толькі мага, а вывезьці з Масквы, цераз заходні фронт, за межы савецкай тэрыторыі аднаго друзлага архірэя, важнага сябру хаўрусу „Вызваленьня“ (таго, што некалі, як быў архімандрытам, у манастыру, гдзе спасаўся Гаршчок, прадаў дарагацэнную панагію важнага гістарычнага значаньня) і вывезьці яшчэ яго двух глаўных супрацоўнікаў, манахаў Паісія і Нікадзіма.

Калі ўвечары к Карпавічу прыйшлі Абдзіраловіч і Васіль, там было сярод дыму ад табакі шмат рознага бальшавіцкага камісарства, мусіць быць у гасьцёх ці на якой радзе; але скора ўсе ра-