Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раловіч Васілю, калі яна ўсё паставіла на столе й выйшла; — буду прасіць яго, каб памог вызваліць з „чразвычайкі“ майго арыштаванага таварыша і яшчэ аднаго чалавека.

— Добра, пойдзем, — каротка сказаў Васіль, наліваючы гарбаты, — зараз, як нап‘ёмся.

Настрой у вабоіх зламаўся і зьмяніўся. Васіль ня чуў-той зморанасьці, апяшаласьці, а быццам гарэў у трасцы ад патрэбы нейкага дзеяньня, творчасьці, змаганьня. Ен абпякаўся гарбатаю і адразу, няупрыцям, з‘ядаў увесь кавалачак цукру, хоць хапацца ж ня было зусім куды. Шчокі яго ўсё гарэлі, а бровы насунулісь на вочы.

Абдзіраловіч пачуў тут нейкае палягчэньне ў адносінах да Іры, быццам пераверыўся ў нечым радасным і меў права сказаць: «Эт, каму гэта патрэбна!“ А што ды што патрэбна: ці беларускае нацыянальнае адраджэньне, ці яго дружба з дзяўчынаю, — таго і сам добра ня цяміў ды й не стараўся абдумаць. Быццам гэтыя дзьве акалічнасьці толькі заміналі таму, каб назаўсёды зьнішчыць магчымасьць расстрэлу невінаватых людзей.

XX.

Пад прозьвішчам Гарэліка працаваў у месьце N, сярод бальшавікоў, капітан