Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кай абурэньня на вуснах, а шчокі яго гарэлі ад гутаркі. А потым сказаў:

— Яшчэ горай тое, што даручаюць давіць паўстаньне і караць паўстанцаў такім бэсьціям-крывасмокам, як розныя п‘янюгі з быўшых афіцарышак, як гэтыя розныя Гарэлікі…

Сказаўшы тыя словы з вялікай злосьцю, Васіль схапіўся, што й госьць яго — быўшы афіцарышка, ён пачуў цёпла на шчоках і скоса зірнуў на Абдзіраловіча. Злосьць, аднак, ня мінулася.

— А што такое? Хто гэты Гарэлік? — спакойна спытаўся госьць.

— Нейкі п‘янюга капітан, а можа навет быў і жандарам калі-небудзь. Убіўся ў ласку к нашаму Карпавічу, наўчыў яго п‘янстваваць, іх паслалі давіць паўстаньне, і яны… яны безміласердзьдзя парасстрэлівалі зусім невінаватых людзей, цёмных сялян.

— Што ты кажаш?! — спытаўся Абдзіраловіч парушаным, але такім голасам, у якім сам помала чуў пагрэбнага пачуцьця і зганіў сябе за тое.

Васіль вельмі расстроіўся, але не хацеў паказаць усяго сябе.

У дзьверы забарабаніла гаспадыня, увайшла з самаварам, тоўстая, сівая у замасьлянай блюзцы і ў пантофлях.

— А я прыйшоў прасіць, каб вы завялі мяне к Карпавічу, — сказаў Абдзі-