Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Можа й праўда, я здаўся вам, Ігнат Восіпавіч, не безстароньнім, дык я скажу яшчэ колькі слоў, каб паказаць, якая свалата ёсьць і сярод маладых. Падвазіў мяне ў дарозе адзін бедны жыд-каваль, ён ехаў у П-цкі савет па зялеза. Ен прыхільнік комуністычных парадкаў, а наказаў мне пра маладых свайго сяла столькі чаго, што іх усіх проста павесіць трэба. Сяло беднае, дык усе маладыя йшлі раней у сьвет, у гарады, а цяпер паварочалісь дамоў гультаямі, бандытамі і пад штандарам бальшавізму зьдзекуюцца над усімі сялянамі. Жывуць паразітамі, паўлезлі ў комітэт беднаты, і ніхто іх не зачапі. Старшыня „комбеду“ — яшчэ даволі малады блазьнюк, быў засуджаны ў Маскве за ўбіўства, сёлета ўлетку так пабіў граблямі сваю братоўку, жонку брата-земляроба, што тая памучылась колькі дзён і памёрла, брата ўсадзіў у чразвычайку, быццам за контр-рэволюцыю, а бацьку што дня лупіць чым пападзя, па галаве, ганяець старога на работу, а сам п‘янствуе ды гуляець з сваёй бандаю…

— У некаторых валасьцях сяляне паўсталі… — сказаў Абдзіраловіч, напалавіну пытаючысь.

— Ну, паўсталі, разумеецца… — у тон яму адказаў Васіль і засмуціўся з склад-