Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

добра. Ужо іншы раз у-вечары ішоў слухаць музыку, ці сядзеў у сквэру, хадзіў сярод людзей — і ўсё уцяшаўся з свае вольнасьці і незалежнасьці.

А час ішоў, і робілась ня дужа цёпла, навет у горад убіваліся гукі і фарбы недалёчкай восені. Паменьшала мух, але-ж кусаліся яны вельмі балюча і ліплі, як смала.

Чарод адпраўкі не падхадзіў, і тонкая, маўляў, джгала вужакі, нуда на незлавімае мгненьне датыкалася да сэрца і надта пужала.

За сталом афіцэры гаманілі аб хамстве народу; пад мазкаю прылікі, але са злосьцю у душы, як быццам жартліва, сьпіраліся аб палітыцы з таварышам-няняю, што насіла стравы на стол, ці вылічалі волю пакарнейшаму і найцішэйшаму бежанцу, таварышу-санітару, каторы не разумеў, аднак, за якую волю ён зьнялюбеў ім.

Можна было йзноў распусьціцца з нэрвамі. — «Трэба барджэй, барджэй выезджаць», — думаў Абдзіраловіч, седзячы у сквэру і гледзячы на гуляньнікаў.

Нейкі работнік, у сіняй замасьленай блюзе, пад выпятранай шынэлькаю без пагонаў, ішоў, хапаўся; ён пацягнуў за сабою пагляд сваім, здаецца, надта знаёмым абліччам.