Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пагневаўся з бацькам), цяпер, у шынэлі афіцэра, хаця і ня лічуць, можа быць, за ворага, але не прыймаюць і за свайго брата.

III.

Блізка два месяцы прайшло у Маскве, ў лазарэце, у прыкрым чаканьню, калі пашлюць лячыцца на Каўказ.

Афіцэры бязмальна усе мелі радню у горадзе, безмальна усе былі болей-меней здаровыя, (яго такога, як быў вольнаапрадзеляючымся, зараз пагналі на фронт), блізка што ня жылі у лазарэце, прыходзілі толькі абедаць, вячэраць і зрэдку пад раньне на начлег, калі ён, устаўшы, пазіраў у вакно на густую вуліцу, на дворніка у белым хвартуку з мятлою у руках і на рэдкіх, марудна паўзучых дамоў, змораных начавых возьнікаў.

І гэтая адзінота была яму да спадобы.

Толькі дужа не давалі спакою мухі, і Абдзіраловіч выходзіў у садок у будачку, абвітую дзікім вінаградам — ці чытаў кніжку, ці проста сядзеў на сонейку. Хворае цела перашкаджала думаць, і было толькі адно троху-многа рэльефнае чуцьцё: бурлячая рэвалюцыя праходзе, вось, міма…

А ўжо значна ачуняў, ужо ня мучыўся на жывот, ня млеў, і было досіць