Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цы пытаньне, высунутае маладымі, аб адчыненьні кооператыўнай крамы, якая ёсьць, прыкладам, у жыдоў ў м. Пятровічах. Прапазыцыю правалілі старыя за тое, што маладыя хацелі пасадзіць у краме сваіх таварышоў, а старыя іх, каб прымелі, дык бы зьелі. Ён казаў, як старыя крычэлі: „Ага! І грошы на краму надыбе? Дык згарі яна! Ня надыбе крамы, ня надыбе, ня надыбе!! Пойдзем, браточкі, дамоў!“ — казаў, а госьць усё ўглядаўся у яго і потым, каб ня зьбіцца з сваіх думак, каб толькі слухаць і далей думаць, запытаўся:

— Ці ж так адны старыя ўва ўсім вінаваты? Я чуў ад многіх, што бываець наадварот, маладыя на старых узселі цяпер і езьдзяць на іх, колькі хочуць…

Сказаў і думаў, што нос у Васіля — адыстар бацькін, старога пана Абдзіраловіча, і што каб той стары пан падзіваваусь цяпер на гэтага свайго сына і паслухаў яго, што было-б… Што было-б, каб ён даведаўсь, што гэты бальшавік, работнік — сын яго родны.

— Не адны старыя ўва ўсім вінаваты, — адказаў яму Васіль; — ёсьць за што ганіць і маладых. Але ў ідэйнасьці, безпярэчна, старыя нічога ня варты; праўда — збоку маладых…

Ен памаўчаў, замысьліўся, адылі загаманіў.