Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзяін, ды буду пакаряцца вам! Вам не спанараўна, што я табаку на хлеб мяняю — ня надыбе мне такія царі“… А таму ў адказ другі яшчэ й жарты строіць: „Нічога браткі, — куріця! А калі не дагледзяць етыя шыбельнікі, дык і самагонку ганіця! А ня хапіць хлеба, ніхай бальшавікі даюць. А то цераз іх завод зачынілі, сьпірту ня гоняць“. Выходзіць член „комбеда“ і кажаць: „Не, таварішы, хто будзець самагонку гнаць, хлеба ніхай ня просіць, а будзець расстрелен!“ Як толькі сказаў, усе старыя аж равуць: „Ага! Дык нас будуць стряляць, як хлеба ня хапіць! Авохці, рятуйця! Нам еткага начальства ня надыбе, не!“

Васіль змоўк на нейкі час, бо патроху разгарэўся і хацеў шмат чаго пераказаць. Ён зірнуў на Абдзіраловіча, як той слухаець яго пераказы, і заўважыў, што госьць той цікавіцца, ды нешта маець сваё пільнае у галаве. І ня мог сьцяміць, ці госьць углядаецца ў яго ці замысьліўсь і глядзіць на яго, а ня відзіць.

Абдзіраловіч адхіліў вочы. Ён пад канец ня слухаў як мае быць і ня чуў, бо ўгледзіўся у Васіля, шукаючы ў ім падабенства з панам Абдзіраловічам. Падобнасьці у выглядзе знаходзіў болей а болей і аж пужаўся няведама чаго.

А Васіль хацеў казаць і казаў яшчэ. Казаў аб тым, як абсуджалі на збор-