Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шаць: як школу адчыніць?“ Але ніхто ня слухаець, усе галдзяць безталаччу… Выходзіць другі малады і кажаць: „Таварішы! Школу надыбе небязпріменна адчыніць. У трёх дзяреўнях німа школы, у двух Шкандзіных і ў Гарелаўцы. І між намі, таварішы, німа ніводнага сьветлага чалавека, усе мы цёмныя“… Яму на ўзбунт крычыць самы разумны бацька: „Ня слухайця яго! Ён толькі наўчыўся языком бряхаць… Лес-то дармавэй, а пра налогі, як школу адчынім, ён нічога не сказаў“. І тут другі бацька: «Сажань дроў пастанавілі па сорак рублёў, — во тут і жыві»… А там нехта яшчэ дзярэць ува усё горла: „Мне некага ў школу пасылаць!!“ — «А сына й дачку?» — пытаецца матады. — А лапці хто будзець мне плесьць?“ — крычыць той. — „А сам?“ — ізноў пытаецца малады. — „Я? я ўжо за сваіх сорак гадоў наплёўся!“ І старыя ўжо пастанаўляюць: „Ня надыбе вучылішча, ня надыбе. Дзяцей патворіць нечага!“ Там яшчэ каторы бубніць: „Вун Анісавы выўчылісь, цяпер кажуць на бацьку, што каб саветаў слухаў. А якіх жа саветаў? А во такіх: у кажнай хаце ёсьць савет… Савет — гэта значыцца ўся сям‘я, і даўжон адзін чалавек пакаряцца яму, а хатні савет — сельскаму, а сельскі — валасному і так дале. Ага! закрічэў Аніс; я сам ха-