Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

То ён мне ў адказ: чаму вам, старым, здаровым ня быць, вы да дваццацёх гадоў без парток хадзілі й ня стрігліся, а я з васемнаццацёх лет у падрядчыка Лявонава ў Маскве тачку цягаў, а цяперь церяз Мікалая Краважэрнага трі гады ў Кірпатых адседзеў, у вакопах, па трое дзён-начэй ня еўшы. Я на яго: вэн! уцкіай з мае хаты куды хочаш!.. Праўда, паслухаў бацькі: узяў шапку, выйшаў“. Тут усе старыя аж равуць: „Ты — маладзец! Такіх душагубаў надыбе вучыць!“ А некаторы бацька яшчэ паддае: „Аўрам сьвятэй свайго сына нёс Богу на нож калоць і то сын Ісак маўчаў“… І усе тады: „Праўда! Праўда!“ Аж выступаець самы ўжо, відаць, пачэсны й разумны бацька і вярзець такую штуку: „А мой жа, с… сын, нейкіх кніжак політыцкіх дастаў і чытаець: усё народнае, няльга хлеб прадаваць, калі ў каго ёсьць лішні. А жонка ня мяне гаворіць, на што я пяць хунтаў мукі занёс за пяць васьмушак табакі ў мясьцечка Пятровічы. Тады я кажу: а табе якое дзела? Я — хадзяін… Ды яе па карку. А сын падбег ды каіць: ня ймееш права біць! А я на іх: вэн з мае хаты! Як-то я ня ймею права біць свае жонкі?“ О тут старыя то рагочуць: „Ха — ха — ха!“ Выходзіць малады і кажаць: „Таварішы, цішэй! Даволі дурець ды сыноў глядзець, надыбе дзела ря-