Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ох! цёмны і ўбогі нашыя хаты.

Мізэрны выгляд хат.

Мізэрна духоўнае жыцьцё яе насельнікаў.

Дайжа ў мамэнт найвялікшых перакрутаў жыцьця і найвялізазьнейшых зрухаў.

Навет у гэтым бурлячым віру’ у гэтым рагочучым вулкане рэволюцыйных падзей,

Калі маюць што зьесьці, дык зьядуць у вёсцы з брудам і пылам. Абальлюць стол, выпэцкаюць грудзі і вымасьляць пальцы, быццам квач аб калёсную памазку. Зьядуць дар натуры так, як дастаецца ён проста з уроды: з зямлёю, з шалупою.

Калі маюць там з чаго вопратку пашыць, дык пашыюць яе так, што хаця пячурны чалавек апранай яе! Няхораша і мулка, то подаўга, то закаротка, то дужа крыва, то дужа коса; ну, якраз так, як «шэрыя» амсьціслауцы дражняць «белых» гаршчынцаў: на вілачках Божы страх.

І мізэрнае жыцьцё, і нуднае жыцьцё. Няма тут кніжак, няма тут мастацтва. Есьць тут карты і апешалыя, мізэрныя думкі.

І няма прыгожых перажываньняў. Няма прынаднай маркоты чуцьця або адважных рэволюцыйных страмленьняў.