Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб на табачку… — быццам без усякай цікавасьці дадаець, аднак, ён зараз.

І доўга, цярпліва чакаець на гразкай плошчы пад макраватым, туманным, імглівым восенным небам, ці ня дзюбнець у яго на табачку.

— От, дажыліся казакі: ні хлеба, ні табакі, — разважаець ён у голас; — за грошы нічагенька не дастанеш.

І даведаўшысь, што газэта каштуець ня пяць, як калі-то, а трыццаць пяць капеяк, незацікаўлена адхінаецца ад хлопца-газэтніка і ўзноў з нуднай, як тое восеннае неба, цярплівосьцю чакаець.

І няма аму абсолютна ніякай справы да ўсяго на сьвеце. Няхай княжыць і валадаець, хто хоця, абы толькі дастаць во табачкі ды так крутка правезьць яе да хаты, каб дайжа сусед не даведаўсь аб тым і ня прыйшоў пазычыць дробачкі.

І толькі па кароценькі мамэнт ажыўляецца і цягнецца наперад, пакідаючы воз свой, калі чырвонаармейцы з аўтомобіля раськідаюць галоце дармовыя лістоўкі, прысланыя на рынак агітацыйным аддзелам з экспэдыцыі.

І ўжо ня такая мне крыўда, што й цяпер, на страніцах мястовай бальшавіцкай прэсы, няма жывога твару вёскі: сорамам заірдзелісь бы шчокі яе небезстароньніх абароньнікаў.