Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чаго дараваць ёй, ужо мне крыўда, што аб ёй тут, у месьце, так мала гавораць і так помала пішуць, як быццам яна далёка, далёка нейдзе за морам-акіянам.

Калі бачу, як цяпер мястовы пролетарыят тоўпіць у часе адпачынку кінематографы і тэатры, сьпяшаецца у бібліатэкі-чытальні, халяруець на зборках і сходах, усюды голасна гамоніць аб сваіх правох і цьвёрда, няўхільна абараняе свае інтарэсы, — я думкаю пералятаю ў мізэрную, глухую беларускую весь. І чуцьцё зайздрасьці к месту, і чуцьцё пагарджаньня да яе, і боль за яе, і сорам за яе ахопліваюць мяне і гнятуць, ціснуць, давяць.

Як забойцу на месца злачынства, нейкая нясходаная сіла цягнець мяне кождага кірмашовага дня на мястовы рынак „дзівавацца на вёску“. Як выглядаець яна цяпер, пры бальшавіцкім ладзе нашага няшчаснага жыцьця?

Зьбялелае, зхудзелае дзяцьвішча мястовай галоты і худыя, вынуроныя жанкі ў зношаных мястовых уборах туляюцца там кола мужыцкіх вазоў; з просячым, забеглівым тонам і з насілу захаванай злосьцю зварочуюцца яны:

— Дзядзечка! Родненькі! Ці не засталася з дарогі трошку хлебца?

— Нямашака хлебца, — няўважліва дайжа ня зірнуўшы, адказуець той; — от,