Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Беглі нашэльнікі, важка пхнулі вялізазны воз скрынак, вузлоў і кошыкаў- Дробненька стукалі ножкамі даўно нябачаныя гарадзянкі.

Ціхамірны і здаволены сабою пазіраў на іх, уцяшаўся, што ня чуе таго даўнейшага, што пачынаецца так салодка і прыгожа, а мае па сабе нуду і пусткі.

У буфэце праштурхаўся, сярод падарожнікаў і груду рэчаў, да стала і прасіў чорнай, крэпкай кавы.

Белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі заўважыў наўпроці сябе і спакойна і лёгка адхіліў вочы, зьбялелы, лёгкі і шчыры пасьля хваробы. І пачуваў яшчэ на сабе той радасна-вясёлы, ціхі сьмех бліскучых дзявоцкіх вачэй. А не глядзеў і уцяшаўся, што зрабіўся новым, другім.

На галоснай, макраватай, клумнай і сумятлівай вуліцы доўга, доўга дарма чакаў сярод сярдуючых і раздражнёных людзей, прапусьціў некалькі паўнюхтанькіх вагонаў трамвая, быў, аднак, цярпліва-спакойны і з цікавасьцю прыглядаўся, ці няма чаго новага цяпер, у часе волі, на гарадзкой вуліцы.

І нічога, заміляўся з усім, хаця-ж возьнік быў не па кішані, хаця-ж грошы было надта мала, і яго, зьведаўшага ўсю салодкасьць пралетарскага быцьця (кал