Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Васіль быў удаму. Ен толькі што прыехаў з камандзіроўкі, ляжаў на ложку ў ботах і адпачываў. Быў нейкі надта змораны, зхудзеў і здаўся Абдзіраловічу жалкім, невясёлым.

Даволі маўкліва прыняў ён даўно нябачанага госьця і папрасіў выбачэньня, што будзе ляжаць.

— Можа чаю хочаце? — спытаўся ён.

— А вы самі? — адказаў той.

— І я сам хачу, — сказаў Васіль і паціху, быццам стары, устаў, схадзіў да гаспадыні і троху весялейшы сеў на канапку.

— Вот змучыўся ў камандзіроўцы, каб вы ведалі, — сказаў ён, гледзячы некуды міма гасьцёвай галавы.

— Хлеб у сялян рэквізавалі?

— Рэквізавалі…

Яны доўга маўчалі і кожды думаў сабе сваё.

— Раскажыце, Васіль, што-небудзь пра вёску, — папрасіў Абдзіраловіч — як мужыкі прыймаюць рэквізыцыі?

— Як прыймаюць? — скоса ўсьміхнуўся Васіль, — вот, так сабе, як і гдзе; гдзе каламі, гдзе чым…

І зноў абодва змоўклі надоўга і думалі пра вёску кожды пасвойму.

Абдзіраловіч думаў, што вёску трэба прасьвяціць, што тады яго ўспамінкі аб тым, як адноўчы ўцёк з дому на се-