Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

неспадзевак і навін… — сказаў ён і мімаволі закрыў твар далонямі.

Яна моўчкі зірнула на яго і радасна, нявідна здрыганулася.

XIX.

Неспадзяваныя навінкі для яго на тым, аднак, ня скончылісь. Як гэта бывае часам у жыцьці, яны пасыпалісь на яго і ў чародныя дні, быццам такая паласа была ўжо яму наканована.

Ен даведаўсь у „чразвычайцы“, што Канцавога й Сухавея забралі па даказу за контра-рэволюцыйную агітацыю і шкодную для бальшавіцкай ўласьці пропаганду сярод сялян, што на порукі вучыцельскаму хаўрусу або школьнай радзе іх не аддадуць, што патрэбны дзеля іх вызваленьня прыгавары комітэтаў беднаты і што пабачыцца з імі можна будзе толькі ў суботу і то пры варце. Забегшыся да Іры, ён у мякчэйшых словах пераказў усё гэта безнадзейнай дзяўчыне і паведаміў яе, чакаючы яе прысуду, што надумаўсь сяньні ўвечары пайсьці да Гаршка прасіць рады й дапамогі. Ен спадзяваўся, што да вечара пойдуць у сад, што яна згодзіцца пайсьці з ім гуляць, хоць і прыкрыя навіны прынёс ёй, што навет ёй трэба троху расхадзіцца на сьвежым паветры ад розных прыкрых думак. Ен спадзяваўсь, што