Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рускай сфэры, можа й я рабіў ба нейкую карысную для бацькаўшчыны працу…

Слова „бацькаўшчыны“ сказаў з павольным націсканьнем, быццам набіраючысь сьмеласьці ці часткай жартлівасьці абараняючы сваю ранейшую нядзеяльнасць.

— Я надоячы навет слоўнік маскоўска-беларускі купіў. Знайшоў выстаўлены ў вітрыне.

— Праўда? — сказала яна ціха, з працягам, нясьмела-радасна, з нарастаючым чуцьцём уцехі і так паглядзела такім самым паглядам у самую душу яго, што пачуў нязвычайную салодкасьць; — ну, то вот вам… дарую гэты кляновы лісьцік! — дадала яшчэ.

І з нечаканай для яе нявыгоднасьцю ўтуліла вочы ў дарожку.

— Дзякую; — таксама нялоўка і ціханька прашэпацеў ён.

— Загаварылі аб бацькох… — вярнулася яна; — даруйце мне, Ігнат Восіпавіч, — падняла вочы, — што не сказала адразу: ня ведала, як будзе лепей: сказаць ці пачакаць… у Сукавея было пісьмо да вас ад вашага бацькі. Адзін гарэцкі вучань прыйшоў з-за дэмаркацыйнай лініі і прынёс. Пісьмо, таксама, невядома, дзе цяпер… Бацька ваш хварэе, кліча вас да сябе.

— Божа мой! Колькі мне сяньні