Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

працаўніка на ніве адраджэньня бацькаўшчыны. І страціць яго было-б для мяне таксама больна, як некалі было больна, калі памёрла мая мамуся.

— Ах, так… ваша мамуся памёрла…

Памаўчаў і падумаў. Потым сказаў:

— Праўда, я не магу так адчуць гэтага… гэтай балючасьці ад яго сьмерці, як беларускага працаўніка… Ня мог бы. Я навет ня ведаў, што ён іграе ў „руху“ такую роль.

Абдзіраловіч пачуў. як незлавімая прыкрасьць чапнула яго радасны настрой. Прыкрасьць зьявілась таго, што яна так уважна гаворыць аб другім, якім ня мог быць сам. Але ён не хацеў відзець прычын ў гэтым і шукаў яе ў сваей няпрыхільнасьці да ўсякай заядласьці.

— А шкода… — сказала яна.

— Што шкода? Што я ня ведаў усіх вартасьцей Міколы, ці што не працую так… каб мог адчуць…

— Усё разам, — каротка адказала Іра і падняла з дарожкі жоўты кляновы лісьцік. — Вот добра, што вы наўчыліся гаварыць пабеларуску, — сказала і прыязна зірнула на яго сваімі круглымі шэрымі вачмі; — раней, здаецца, надта цяжка гаварылі, слаба ўмелі… ці не хацелі.

— Ня думайце, Іраіда Аўгенаўна, што з мяне ўжо такі дрэнны беларус. Хто ведае? каб я быў у сьвядома-бела-