Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ніхто з нас ня ведае… Баімся, што за беларускую працу абвінавацяць іх у контр-рэволюцыі і расстрэляць.

— О, барані Бог, гэтага ня можа быць, вы несправядліва-дрэнна думаеце аб бальшавікох. Нявінаватых ня могуць забіць!

Дзяўчына нічога не адказала, і яны моўчкі прайшлі палавіну альлеі ў гарадзкім садзе. Яна засмуцілася, ён гэта заўважыў і надта хацеў, каб даўжэй пабавіць з ёю і супакоіць яе.

— Ігнат Восіпавіч! — зірнула на яго Іра сваімі круглымі шэра-галубымі вачмі, — ня будзем удавацца ў крытыку бальшавіцкага ладу… толькі ўсімі сіламі памажыце ратаваць нашых заарыштаваных, бо, крый Бог чаго… гэта будзе такая страта, такая страта, каб вы толькі маглі ведаць! — яна нэрвова паправіла жменьку валасоў ля вуха й змоўкла зноў.

— Ну, так, ну, разумеецца — казаў ён, — толькі-ж вы загадзя ня прыймайце так да серца; я думаю, што ўсё абойдзецца зусім ня так страшна, — хацеў ён супакоіць дзяўчыну і ўздумаў на ладнейшы час, калі разам вучыўся з Канцавым; — я ўсімі сіламі буду вызваляць свайго любага Міколу і яго прыяцеля, бо каб і вы толькі маглі ведаць, як цаню я Канцавога.

— Вы яго цэніце, як наогул добрага чалавека. Я-ж цаню яго яшчэ, як