Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

знайсьці ратунак. Хацеў спытацца і ўзноў змоўчыў.

Яны выйшлі з „савету“ і пайшлі па вуліцы к бульвару.

— Калі вы, Іраіда Аўгенаўна, ня маеце ніводнага знаёмага вінціка ў гэтай новай пішучай машыне, дык доўга безкарысна будзеце стаяць у розных чародах, — сказаў Абдзіраловіч.

— Не, нікога ня маю, а можа й маю каго, ды ня ведаю, бо толькі сяньні прыехала сюды. Мне патрэбен перапуск у «чразвычайку», каб навесьці там спраўкі аб арыштаваных… аднаго з каторых вы добра знаеце.

— Хто-ж гэта?!

— Вучыцель, сьвядомы беларус, Мікола Канцавы.

— Ен у „чразвычайцы“?!

— Ну, ага.

— Божа мой! Мікола, добры, слаўны Мікола ў N-скай „чразвычайцы“ Гэта-ж няшчасьце! Ці якая абмылка? Трэба-ж яго ратаваць! За што, у чым справа? Іраіда Аўгенаўна, скажыце?

— Або я сама ведаю? — пытаньнем адказала яна. Прыйшлі, ператрэсьлі ўсё чыста, забралі ўсю перапіску, некаторыя беларускія кніжкі, арыштавалі самога, а з ім аднаго вучня з Горак, таксама сьвядомага беларуса, Сухавея.

— А за што?