Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я так хапаюся? Пасьпею, пасьпею — болей цярплівосьці“…

— Дзень добры! — пачула яна ля сябе і шыбка ўскінула вочы.

— Ах!.. дзень добры… Я вас не пазнала, — звонку зусім спакойная, а ў душы прыкра згубіўшысь у парадку. Глядзела настаўніца на Абдзіраловіча і скарэй падала руку яму, бо забылася. Ён паціснуў зьлёгка і прыязна яе ручку, і дзяўчына пачула прыемнасьць, даткнуўшысь да яго рукі. Ён быў у шынэлі без пагон і ў шапцы без какарды, з чарнейшым на аколышу плямкам ад яе. Значна памужнеў. Пастарэлі яго карыя вочы і былі пад вачмі, збоку, зморшынкі, якіх раней яна ня бачыла. Вусы не галіў, а толькі падразаў. Каб ня той самы мяккі з прыемным тэмбрам голас, яна адразу не пазнала б яго ці ён здаўся б ёй чужэйшым. Неяк няўпрыцям адсунуліся ад чарады чаканьнікаў да вакна. Ён ня пытаўся, па якой справе яна тут, але пацікавіўся, які намярок на яе білеціку? Пабачыў, што 315-ты, і сказаў, што яна дарма будзе чакаць сяньні, бо прымуць толькі да 300-га номеру, — так сказаў яму знаёмы пісец, якога ён выгукнуў з канцэлярыі праз прыдзьверніка. На яе твару адбілась такое нездаваленьне, такі жаль, што ён падумаў, што яе прывяло сюды нейкае гора, жаданьне