Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ская гасьцініца“, кожны дурань вам па- кажа!

— Ага… дзякую!

Іра спацелая выбегла на вуліцу і рада была, што разьвязалась з гэтым пісаром і што на вуліцы усё спакойна, сядзяць пад плотам бязуважна-цярплівыя сяляне, а там лузгаюць сланешнікавыя семячкі, седзячы на лавачцы, салдаты і з абгрызенай канём ліпкі валіцца зжаўцелы ліст на выбіты цагляны тротуар.

«Савет» быў недалёчка, і Іра спадзявалася, яшчэ пасьпець да другой гадзіны дастаць перапустку для ўваходу ў «чразвычайку», хоць для заўтрашняга дня.

У савеце ёй лёгка далі ля дзьвярэй перапуск, і яна шыбка пабегла нагару па лесьвіцы да пакою № 3, гдзе была агульная канцэлярыя і прыймаў дзяжурны пісар. Аднак, ля гэтага пакою стаяў вялікі груд чаканьнікаў, і Іра змораная і раздражнёная прыхінулася да сьценкі. Яна згубіла надзею зрабіць сяньні хоць што-небудзь і шкадавала дарма патрачанага часу. Разгарнула газэту, каб за чытаньнем супакоіцца і сабраць патрэбныя думкі, пакуль ня выгукнуць яе номер. Вочы няўважна бегалі па газэтных радкох, а розныя думкі таўпесілісь і ня слухалі аднэй, найлепшай: „Чаго-ж