Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не зрабіла менкі білетаў троху раней. Яна паказала свае паперы пісару. Той ня ўзяў іх і сказаў, каб прыхадзіла заўтра, бо сяньні комэндант усё роўна не пасьпеець прыняць. Іра быццам нясьмелым, адылі настойлівым голасам, запытала: „А ці ня можна дастаць перапуску без комэнданта?“ І потым цьвярдзей дадала: „У мяне ўсе дакумэнты у парадку, вот…“ Яна ўжо адна толькі стаяла перад пісарам, і ён доўга чытаў і разглядаў яе паперы, а тады сказаў ёй:

— Дык чаго вы ад нас хочаце, таварыш? Мы перапустак у чразвычайку не выдаём. Выдаець савет. Калі вы хочаце купіць бацінкі, то напэўна ня шукаеце іх ў аптэцы… Я вас проста не разумею, чаго вы хочаце…

— Даруйце! Мяне да вас паслалі за перапускам з „чразвычайкі“, не сама-ж я выдумала…

— Таварыш, ня сьпірайцеся!! Не маглі вас паслаць да нас, бо перапускі ў чразвычайку мы ня выдаем ужо блізка месяца, разумееце вы ай не?

— Я разумею… Толькі скажэце, будзьце ласкавы, напэўна, хто ж цяпер выдае?

— Савет, разумеецца… Зьвярніцесь там да комэнданту савецкага будынку — вуліца Карла Маркса, быўшая „Белару-