Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вымовай, і сказаў ёй зусім нячутна, што ён можаць памяняцца білетамі. Іра была рада, бо ужо поўдзень мінуўся і мог прапасьці адзін дзень зусім. І хацела памяняцца, ды пачула на сабе нечы пільны пагляд, зірнула туды і ўвідзела нейкага тоўстага, з зялёным хворым тварам чалавека ў шабадраным чыноўніцкім пальце, каторы паглядам гаманіў з ёю аб тым самым, што й чорны. Іра занепакоілась, каб з гэтай менкі ня трапілась абы-якой, прыкрасьці, — няхай лепей прападзе цэлы дзень. Тагды чорны пайшоў да сялян, а шабадраны чыноўнік зблізіуся да яе, заплюскаў губячымі сорам вачмі і сказаў, дастаючы з рукава сіні білецік:

— Не карыце згаладнялага й дайце што ласка ваша…

Іра паменялась на білецікі і дала чыноўніку тры царскіх рублі, а каб ня відзець, як ён кланяецца і як па зялёным твару паўзець сьлязіна, шыбчэй пайшла міма людзей і салдатаў у канцэлярыю. Сабраўшы ўсе дакумэнты ў жменю, яна стала ў невялікую чараду перад пісарскім столікам і з жахам убачыла канец другой чарады, што цягнулась у нейкі калідорчык да дзьвярэй зачыненага пакою з дошчачкай над імі: „Комэндант“. Ужо пайшла першая гадзіна папаўдні, і Іра надта каялась, што