Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таў і розных людзей. Упускалі туды толькі тых, хто быў савецкі служачы ці знаёмы салдатам, а іншых — не. Іра доўга не магла ўразумець, у чым справа, што яе, і яшчэ нейкіх сялян, і яшчэ нейкіх людзей з места ня пускаюць, і ніхто нічога ня ведаў, каго яна толькі ні пыталася. Прыдзьверныя салдаты крычэлі: „Пасьпееце, пасьпееце, чаго лезеце?“ а „хвост“ інтэрасантаў усё павялічываўся, і ўжо за сьпінаю ў Іры стала блізка дзесятку чалавек. Усё тое не вешчавала ёй нічога добрага, але цьвёрда хацела быць для справы нязвычайна спакойнай і цярплівай. Аж выйшаў, як відаць, пісар і пачаў раздаваць чаканьнікам белыя білецікі, ды ня ўсім, бо іншыя панайшлі з бакоў і тыркалі яму прад вочы сінія білецікі, і тым нічога не даваў. Пакуль Іра разгледзіла, што на яе белым білеціку стаіць ля пячаткі абы-як наскрабаная дата заўтрашняга дня, пісар крыкнуў: „Сінія — прыём… пачынаецца!“ — і схаваўся. Сінія рынуліся ў дзьверы, тузаючысь і ня гледзячы на салдатаў з стрэльбамі, а белыя, быццам вінныя ў чым, недаўменна адыйшліся і аглядалісь. Іра станула ля абгрызенай канём ліпкі, каб абдумацца, што рабіць, і да яе падлез нейкі мястовы чалавечак, з нямытым тварам сярод канцоў пастаўленага каўняра, чорны, як жыд, але з добрай