Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзень пасьпець зрабіць усё, што там трэба.

Дом, гдзе зьмяшчалася страшная бальшавіцкая ўстанова, быў добра знаёмы дзяўчыне: да вайны ў ім была эпархіальная школа, Іра хадзіла туды на вечарынкі, на скокі. Толькі цяпер мала хто хадзіу міма таго дома, і то — сярод вуліцы, бо дом з каменнаю сьценкаю і тротуарам быў высака абгароджан і абвіт калючым дротам. Калі настаўніца падыйшла, ля варот стаяла вялізазная фура, поўная, з салдацкімі булкамі белага хлеба, і салдаты кідалі хлеб з яе на зямлю, на падсьцеленыя коўдры. Іра не пайшла туды, а на ганак, з бакоў якога стаялі два чырвонагвардзейцы з карабінамі. Яны запыталіся ў яе перапуск, а як паказала свае дакумэнты, дык старшы салдат сказаў, што гэтыя дакумэнты для іх „пляваць“, а трэба перапустку ад мястовага комэнданта. Падзякавала і пабегла шукаць комэнданта места. Шмат каго пыталася, гдзе ён жывець, ды ніхто ня ведаў, каго яна шукае, і казалі, каб ішла ў „савет“, і салдаты ня ведалі. Адылі нейкі хлопчык-газэтнік, у якога купіла газэту, сказа ў што ўпраўленьне комэнданта за мастом, ля вагзалу. Скора падыйшоў трамвай, — яна села і паехала. І там, ля комэнданцкага лому, на вуліцы шмат было салда-