Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хаім-перакупшчык цераз некалькі дзён. Дзяўчына надта ўразілася, але ўцяміла, што марудзіць тут ня можна, і пасьпяшыла ў Горкі. Яна была пэўна, што пісьмо таксама папала ў „чразвычайку“, і хаця ня ведала, што з гэтага можа быць, але баялася, каб за яго не абвінавацілі арыштаваных у шпігоўстве. Гарэцкія хлопцы старалісь супакоіць яе, але і самі зусім страцілі пэўнасьць настрою, бо ня ведалі, за што схапілі іх сябраў і баяліся, каб іх бяз віны не расстрэлілі. Пасьля нарады даручылі Іраідзе Аўгенаўне, як дзяўчыне і найменш падазрыванай, ехаць ў N, даведацца, у чым іх вінавацяць, і прасіць, каб іх аддалі на парукі школьнай рады і вучыцельскага хаўруса.

Ніхто не падняў цяпер старога пытаньня, каб яна перагаварыла з Абдзіраловічам таксама аб пісьме і аб грашох.

Калі Іра раненька прыехала ў N, ужо й там чулася другая палавіна лета. Іра адвыкла ад места, але чула прыемнасьць ад клуму, люднасьці й культуры. Пільна ўглядалася яна ў знаёмая, даўна бачанае але ёй замінала думка, як-то пашчасьціць вызваліць арыштаваных?

Наняўшы номер у гатэлі, скоранька справіўшысь, яна з нейкім тамаваньнем у серцы выйшла на вуліцу і шыбка пайшла у „чразвычайку“, каб за адзін