Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гарох і чарнеўся добры мак. А ці надоўга? Пастаяўшы безнадзейна сярод прыгожых, ды невясёлых моўчак ночы сярод тае пакутнае начы, зараз бегла назад у цясноту свайго пакойчыка.

Ідучы па вузкай тропцы, што зарасла нізкай, стаптанаю травіцай, перапечкаю і бяз‘іменнаю мураўкаю, Іра сашчыпнула чырвоны, выгнуты, з чорным плямам пасярод, маковы ляпёстак і няўпрыцям ірвала яго ручкаю, падносячы да вуснаў. Прыйшла, накруціла грамафон, паставіла «Веснавую казку», а сама села ў пляцёнае крэсла, прыхінулась сьпінаю і заплюшчыла вочкі. З грамафоннай трубы ляцелі сьвежыя і звонкія, як вясна, гукі скрыпкі, а дзяўчына наперакор ім дэклямавала з Констанцыі Буйло-

Я каханьне маё пахаваю ў душы,
Спакой сфінкса на твар налажу,
І хоць серца ад болю сканае ў грудзях,
Я нічога табе не скажу…

Астанаўляла грамафон, ішла да вакна, садзілася і глядзела ў заліты бліскам месяца сад, аблёгшыся падбародкам на пастаўленыя ручкі.

XVIII.

Сухавея і Міколу Канцавога арыштавалі і адыслалі ў N-скую „чразвычайку“, — гэткія навінкі прывёз настаўніцы