Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хім сяле, і маркотны месяц паплыў па сінем небе, а нейкія адзінотныя трывожныя ваблокі абміналі яго і трывожным ветрыкам варушылі сьпячы сад, Іра выйшла з хаты і глядзела на чорнакрывавы мак на градох, дыхала паветрам ад красуючай табакі і слухала тую цішу. А пастаяўшы, хадзіла па садзе, варочалась у хату, хадзіла па сваім пакою, ішла ў парожні кляс, хадзіла там, гледзячы праз тускла-бліскучае шкло па ясны месяц, і узноў ішла у свой пакой, дзе вакно было адчынена, а праз яго цягнуў сьвежы халадок.

Школа яе дзялілась вузкім калідорчыкам на дзьве палавіны: ў аднэй быў кляс, а ў другой жыла настаўніца. Другая палавіна была шмат меншая за першай; гэта быў адзін невялікі пакой з адгароджаным тонкаю дрэўлянаю пераборкаю кутом, у якім настаўніца спала. Ля ‘днэй сьцяны стаяў даўгі, вялікі стол, увесь закладзены кніжкамі, нотамі, рознымі паперамі і грамафоннымі кружэлкамі. Паміж столам і вакном стаяла пляцёнае з ракітніку крэсла, з высокаю адкінутаю сьпінкаю, надта добрае для сядзеньня зморанаму ці лятуцённаму чалавеку. Ля другой сьцяны — шырокая, мяккая канапа, а на ёй — гітара, з чырвонаю стужкаю, а з двух канцоў канапы-крэслы ў беларускім стылю, з рэзьбаю,