Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніц на падушку. Быццам мімаволі патрошку гуталася і прыціхала.

Паўднёвае жніўнае сонейка пазлачала лісьцё ў садзе і прабіралася скрозь яго навет да калыханай дзяўчыны. Гдзесьці гудзела пчала і далёка на шляху тарарахалі пустыя калёсы. Ківаўся лісьцічак на яблонавым сучку, ківаўся ражок хвусьцінкі на яе прыніклай да падушкі галоўцы. Сьпіць яна. Сьпіць, ня сьпіць, усе чуець, ведаець, а быццам сьпіць, ня можа заснуць…

Думае думы Іранька.

То-ж не ў гамаку яна гутаецца, а ў люльцы сваёй дзяцінай, як была маленькая. Падпаўзаюць мухі, прыкра-неадчэпныя, аж пад посьцілку да дзіцёнка, робяць яму яшчэ душней, і тады бабулька-нянька, чуючы варушэньне, барджэй налягаець на пачопкі і пяець-пяе нашу дзіўную музыку дзяціных гадоў:

А йдзі, коце, у лясок,
Прынясі ты Ірцы паясок…
А йдзі, коце, на рынак,
Прынясі дзяўчынцы разынак[1]
А йдзі, коце, на таржок,
Прынясі паненцы піражок…

Цішэй а цішэй скрыпаець люлечка. Ды сонейка прабіваецца скрозь посьцілку і варушыць паненачку сьпеленатую,

  1. Ізюму.