Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі раз, толькі з ім. І тады-ж рабіла, працавала, а чаму-ж тады вясна была ўсьцяж сьвятам, сонечным, радасным сьвятам? А цяпер? Ці-ж так ужо й ня будзе асабістага шчасьця? А годы лятуць, лятуць… Яна ўжо не падобна да сябе на картачках, здыманых ў N-скай фотографіі, у тую вясну. Ужо няма таго вясёлага, радаснага сьмеху ў дзявоцкіх вачох, няма той маладзенькай дзявочай сьвежасьці. Серца сьціскаецца ад засмучэньня і самой сабе сорамна за думкі гэтыя! То-ж зрада сьвятой справе. Ці можна шкадаваць сіл, прыгажосьці, маладосьці для адраджэньня бацькаўшчыны?

Бегла ў хату, ставіла на расчыненае ванно грамафон і завадзіла нешта першае, што траплялась пад руку.

І сорам чула, што ў будзённы дзень, калі ўсе людзюхны працуюць у поце чала на жніве і сенакосе, яна парушаець сельскую цішу нібы сьвятататным грамафонным крыклівым пяяньнем:

Гарні, гарні бульбу з печы,
У торбачку ды й на плечы.

І нэрвовым, сьмешным ёй самой, рухам рукі адкідала йголку і слухала зьвінячыя ў вушох раптоўныя моўчкі пустога пакою. Не хацела абедаць. Бегла пад яблынку і клалася на гамак, тварам