Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біваліся на Абдзіраловіча. А той пісаў Міколе неяк раз, што жывець у N, што некалі абараніў ад сьмерці цяперашняга бальшавіцкага N-скага завадэвуша кульгавага Гаршка, значыцца блізак да бальшавіцкіх вярхоў і можа вызваліць навет з „чразвычайкі“. І ён вызваляець адтуль свайго Міколу… Так лятуцеў вучыцель, і раптам чырванеў, схапіўшыся, што ў гарачы, грозны час крывавага змаганьня займаецца такім дзяцінствам. А ўздумаўшы на друга, ізноў шкадаваў, што ў сваю пару не зрабіў з Абдзіраловіча рупнага працаўніка на ніве беларускага адраджэньня.

XVII.

На мысьль адну аб тым ад болі серца млее…
Нашто-ж, нашто было цябе мне палюбіць?
Тваей быць не магу — на то няма надзеі, —
А без цябе… О не, я не магу так жыць.

Іра Сакавічанка, дачка лясьнічага, скончыўша гімназію ў N, паступіла на пасаду земскай настаўніцы ў глухой правінцыі недалёчка ад Крупак, двара Абдзіраловічаў. Яна была на раздарожжы: хацелася ехаць на вышэйшыя курсы, хацелася памагаць бацьком вучыць малодшых дзяцей, значыцца, служыць, зарабляць грошы. Хацелася — от, так, неабмеркавана, няясна чаму — забіцца ў глухі кут, у бедную школку, вучыць дзяцей,