Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чытаць кніжкі і думаць аб нейкіх неспадзяванках у жыцьці. З беларускім рухам яна пазнаёмілась яшчэ на школьнай лаўцы: гімназісты давалі чытаць беларускія кніжкі. Перад службай Ірачка думала так: для адраджэньня патрэбны людзі з вышэйшай асьветаю, дык яна папрацуець год-два ў школцы, заробіць грошы, а потым паедзе вучыцца; ды й ці мала чаго перадумала тагды дзяўчына… А выйшла зусім ня тое. Ля Крупак яна пранастаўнічала чатыры гады — да той памятнай для яе вясны, калі ўлюбілася ў студэнта Абдзіраловіча. Посьле яна перавялася ў Гарэцкі павет, каб быць бліжэй да Горак: ёй шмат хто казаў, што ў гарэцкіх сельска-гаспадарскіх школьных інстытуцыях ёсьць надта многа сьвядомых беларусаў паміж вучняў. Яна хацела вырваць з успамінаў тую вясну, назаўсёды зрачыся ўсякіх любошчаў і ўсей душою аддацца „толькі аднэй сьвятой працы — працы на ніве беларускага адраджэньня“. Пераехаўшы ў новую школку, яна незабавам завязала зносіны з Горкамі. Там на першым беларускім спэктаклю яна надта расчулілась ад прыемнасьці і разам расчаравалася. Пабачыла, з якімі высілкамі працуе жменька ідэёвай маладзёжы, як мала зроблена і як шмат працы ёсьць усюдых, усюдых. І яна завінулась ля гэтай