Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пагарджаўшыя, з іх убогай духоўна фанатычнасьцю, беларускай моваю і ўсім нацыянальна-беларускім. Дык Мікола ведаў прынцыпіяльную цану свае радасьці з прычыны сялянскай няласкі да бальшавікоў, аднак радаваўся, бо бачыў у тым настрою сялян карысьць для руху. Калі гэткі самы настрой пануе сярод сялян і за дэмаркацыйнай лініяй, — думаў вучыцель, — дык там правадыры беларускага руху напэўна здолеюць к часу адхода з Беларусі немцаў, стварыць беларускае войска і аружнай сілай абараніць бацькаўшчыну! А там… а там… — думкі яго ляцелі шпарчэй і шпарчэй і губілі парадак і зьвязак з далёкай ад іх супраўднасьцю.

Ажыўлёны, падвышаны настрой, ці быццам нейкае нэрвовае абурэньне, ад якога лёгка хмялілась галава і гарэлі шчокі, было ў Міколы цяпер надта часта. Яно было аднак ня толькі ад радасьцяў, што беларускасьць добра пашыраецца, але таксама з тае прычыны, што ён уцягнуўся ў небязьпечнае змаганьне, якое пагражала страшнай „чразвычайкай“. Калі прад вачмі плылі абразкі арышту, дапытаў у той «чразвычайцы» ці трыбунале, — ён мімаволі шукаў думкамі, хто абстоіў ба яго перад бальшавіцкімі дыктатарамі, ён прыемна азяляўся, хмяліўся, расчуляўся. Тут думкі, яго узь-