Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бальшавіцкага ладу жыцьця. Як прызвычаена шчыраму і мяккаму чалавеку, Мікола сазнаваў, што радасьць яго ад гэтай рэакцыі прынцыпіяльна ня можа быць абязьвінена і пахвалена, бо яна можа паставіць яго побач з нянавіднымі ворагамі народа і справядлівасьці, што радавацца асабліва няма чаму, бо ідэя нацыянальнага бальшавізма, (гэтае слова мімаволі прыдумалася і склалася ў яго у галаве) тая ідэя нікаліва не патускнела ў мужыцкай сьвядомасьці, і што толькі сучасная форма бальшавіцкай ідэі спрыклілась мужыком дзеля розных прычын звонку, як блокада бальшавіцкай тэрыторыі, і прычын знутры, як камісарскае злачынства і няўмельства. Мікола шчыра зазначаў для спакою свае душы, што, быць можа, і зусім ня было-б у яго той радасьці, каб гнятучая большасьць вядомых яму бальшавікоў ня была несьвядома для самае сябе маскалячай сілай ці проста варожай для беларускага адраджэньня сілай. Міколе, як і ўсім адраджэнцам, было дужа цяжка знасіць тое, што на тэрыторыі Беларусі ў бальшавізму, апрача чужынцоў, ачынуліся і ўзяліся кіраваць беларускім сялянствам якраз найгоршыя на іх пагляд беларускія людзі, бо абмаскаленыя беларусы, закарэлыя рэнегаты і партыйна-тупыя праціўнікі „усякага там яшчэ адраджэньня“,