Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беларускасьці. Такое мяшчанства Мікола бачыў у некаторых губэрскіх і павятовых местах усходняй Беларусі, дзе траплялася бываць яму, і ён ніколі не забываўся ў сваім глухім дзеравенскім куце, што якраз гэтае мяшчанства яшчэ можа згуляць ролю першых байцоў у змаганьні з нясходаным, праклятым русіфікацыйным павевам і ўплывам, сучасных беларускіх гарадоў, беларускіх ў значнай меры толькі па назову. Соцыяльны бок адраджэньня захопіць найбольш годныя і надта карысныя (як даволі культурныя) часткі непамершага беларускага мяшчанства! Гарэцкія вучні-беларусы, якія ўносілі ў працу вядомую сыстэму і організацыю і з якімі цяпер Мікола і другія вучыцялі мелі добра наснуджаны зьвязак і бесперастанку зносіны, яны надзеілі яго ў гэтай думцы сваімі паведамленьнямі, гутаркамі і дакладамі аб іхнай агітацыйна-асьветнай дзеяльнасьці на прасторы ўсяе бацькаўшчыны і, глаўным чынам, горацкіх ваколіц і наогул усходняе налавінкі Беларусі, гдзе не замінала той дзеяльнасьці, як на заходзе, разнавер‘е з маскоўцамі і гдзе соцыяльны грунт быў шмат ляпейшы, болей бо падрыхтаваны. Надзеілі яго й тыя рэзультаты беларускай працы, якія падвышаліся ў сялянстве разам з падвышаньнем рэакцыі ў ім проціў