Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раджацца, і калі не адраджаюцца, дык з прычыны прыкрай людзкой нядбайнасьці і папсаванасьці сваей натуры. Разумеецца, Абдзіраловіч у вачох Міколы залічаўся да катэгорыі нядбайных, а не папсаваных рэнегатаў. Навет для нядбайнасьці Абдзіраловіча Мікола прызнаваў важныя бязьвінячыя прычыны, бо дужа любіў і шанаваў яго.

За астатні час Мікола Канцавы часта знаходзіўся ў ажыўлёным, падвышаным настрою і навет траціў сваю ранейшую нясьмеласьць, ціхасьць і дагодлівасьць перад усякім чалавекам. Беларуская праца неспадзявана шыралася вялікім валам ў абкружаючым сялянскім моры і быццам шырыла дух ці-то нутро вучыцеля… Рух набіраў усё болей соцыяльнага выгляду. Гармонія ранейшых, пераважна ці навет часам выключна нацыянальных асобнасьцяў руху з навейшымі, цяперашняга часу, соцыяльнымі яго асобнасьцямі поўніла нязвычайнай радасьцю серца Міколы, бо ён дасканальна пераверыўся, што толькі на шляху нацыянальна-соцыяльным беларускае адраджэньне будзе пэўным і абхопіць шыбка й памысна вялізазныя масы беларускага сялянства. І ня толькі сялянства, адылі й беларускага мяшчанства, думаў ён, гдзе яно яшчэ ёсьць і маець у сваей ідэологіі і сваім жыцьці шмат а шмат