Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён, Мікола. Яму здавалася, што наварачываць Ігнася — ненатуральны занятак. Дык жа і сорамна было-б даводзіць Ігнасю тое, што можна даводзіць хіба цёмнаму, няпісьменнаму чалавеку, каторы навет ня ведае, што ён беларус. Апрача таго, Мікола з Ігнасём быў выхаванцам аднэй школы, у якой абодва былі звычайнымі „рускімі,“ аб беларускай сьвядомасьці нічога й ня чулі, дык і дзеля гэтага было неяк сорамна агітаваць Абдзіраловіча ці тое — быццам даросламу і здольнаму чалавеку выкладаць панастаўніцку новую азбуку, заместа той фальшывай, якую дала ім маскоўская школа. Ігнась Абдзіраловіч і азбука, хоць бы й новая, — гэта-ж дапраўы сорам, калі такі чалавек дасюль яшчэ патрабуець яе, — так разважаў Мікола аб любым сваім таварышу, аднак, ня ганіў яго, бо ведаў, што і тут ёсьць свае важныя прычыны, толькі гэты пункт, праз недахват часу, быў найболей незьясьнёны для самога вучыцеля. Апрача таго, Міколе Канцавому здавалася, што адраджэньне ў астатні час, праз вайну і рэвалюцыю, зваевала сабе колосальны пасьпех, так што няма ўжо патрэбы давадзіць шмат чаго такога, што вымагала даводжаньня яшчэ ўсяго якіх пяць гадоў таму назад… Яму здавалася, што ўсё рэнегаты-беларусы ведаюць аб адраджэньні і аб тым, што павінны ад-