Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў Маскву, яшчэ раней часам надта шкадаваў, што гэткі, здавалася яму, здольны і разьвіты чалавек, як Ігнась, прападаець для сьвятой справы адраджэньня, гінець у рэнегацтве.

Але сярод бязконцай і рупатнай што дзённасьці Мікола забываўсь на яго і толькі тады, як надта ўжо балючай была нястача сьвядомых работнікаў сярод інтэлігентных беларусаў, ён ізноў уздумаваў на прыяцеля і папікаў сябе самога, чаму ў сваю пару не навярнуў яго на беларускую сьвядомасьць.

Разам і вінаваціў і бязьвініў сябе за тое упушчэнства, бо ў думках у яго праляцеў той нейкі быццам сорам, які апанаваў яго калісьці, калі пачаў быў агітаваць Ігнася.

Мікола ня меў даволі часу, каб разабрацца добра ў прычынах сораму, але ўважаў, што тут глаўную ролю згуляла яго вялікая прыязнасьць да Ігнася, хварэўшага тады на рэфлексію і індывідуальныя перажываньні, і яго глыбокая пашана да Ігнасёвых думак і пераконаньняў, як чалавека, каторага Мікола змалку ставіў вышэй за сябе па інтэлекту і па агульнаму разьвіцьцю.

Яму здавалася ці як бы чулася, што некалі Ігнась сам разгледзіцца і навернецца і яшчэ павядзець за сабою такіх, як